Сустрэча са старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаілам Ордам
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 2 снежня сустрэўся са старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаілам Ордам.
Кіраўнік дзяржавы лічыць, што ФПБ неабходна актывізаваць работу.
На яго думку, Федэрацыі прафсаюзаў удавалася ўтрымліваць нейкі баланс. "Нягледзячы на станоўчую ролю, якую прафсаюзы адыгрывалі і адыгрываюць, яны зведвалі і зведваць будуць розныя нападкі і злева, і справа, будзе вельмі шмат незадаволеных, зразумела. Але нашы прафсаюзы заўсёды займалі строгую, канструктыўную і аб'ектыўную пазіцыю: вінаваты работадавец - адказвай, вінаваты работнік - таксама. Таму што папулізм і падладжванне - ні да чаго добрага не прыводзяць", - адзначыў Прэзідэнт.
"Але тым не менш усё ж такі ёсць нейкая адарванасць, я гэта адчуваю і мне аб гэтым дакладваюць, прафсаюзных кіраўнікоў ад саміх працоўных калектываў. У сучасных умовах без прафсаюзаў ні туды і ні сюды, асабліва мне, паколькі гэта мой народ, гэта мае выбаршчыкі, і я вымушаны шукаць тыя арганізацыі, якія будуць мне дапамагаць у гэтай сітуацыі, якая ў нас складваецца, абараняць інтарэсы і правы нашых людзей. Гэта без усялякіх ухмылак і намёкаў. Сапраўды, гэта вельмі важна", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
"Таму трэба арганізаваць работу, як некалі вы працавалі з моладдзю ў тыя няпростыя часы. Трэба бліжэй быць да людзей. У вас гэта ўсё ёсць. Хацелася, каб і вы бывалі часцей на прадпрыемствах, асабліва праблемных, унікалі ў сітуацыю і аб'ектыўна яе ацэньвалі і дзейнічалі", - дадаў Кіраўнік дзяржавы. Ён таксама дадаў, што кіраўнікі рознага ўзроўню ў Федэрацыі прафсаюзаў "таксама павінны ўзварушыцца і пачаць працаваць".
Прэзідэнт чакае ад ФПБ падтрымкі пры рэалізацыі дэкрэта аб адказнасці кіраўнікоў. "Мы дадзім кіраўнікам дадатковыя правы, але будзе і строгае патрабаванне з іх. У гэтай сітуацыі прафсаюзы якраз павінны знайсці сваё месца і дапамагчы мне адсачыць, як будзе рэалізоўвацца гэты дэкрэт і каб мы не наламалі дроў. Таму што выканальніцкая дысцыпліна ні к чорту: і рабочых, і сялян, і спецыялістаў сярэдняга звяна, і вышэйшага, і кіраўнікоў. Яна мяне не задавольвае!" - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.
"Але пры гэтым павінна быць усё справядліва", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт закрануў таксама тэму арганізацыі прафсаюзных рухаў на прыватных прадпрыемствах. "Там прафсаюзы павінны быць. Не ўсюды яны створаны, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Я пастаянна папярэджваў, што ўсе роўныя: дзяржаўныя і прыватныя. Таму трэба актыўней заняцца канчатковым фарміраваннем прафсаюзных арганізацый у прыватным сектары. У нас там таксама праблем нямала. Калі на дзяржпрадпрыемствах мы яшчэ сфакусіравалі ўвагу і трымаем у полі зроку, то там (на прыватных) у нас часта з'яўляюцца праблемы, а людзі маюць патрэбу ў падтрымцы і абароне". Кіраўнік дзяржавы дадаў, што не мае на ўвазе "гультаёў, якія сёння не хочуць працаваць". Паводле яго слоў, "да іх заўсёды знойдуцца меры".
Акрамя таго, Прэзідэнт лічыць неабходным завяршыць працэс абнаўлення матэрыяльнай базы Федэрацыі прафсаюзаў. Ён звярнуў увагу на тое, што ад стану матэрыяльнай базы залежаць і даходы ФПБ. Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што пры Федэрацыі прафсаюзаў заўсёды дзейнічалі спартыўныя школы, гурткі, якія захавалі ў Беларусі, і яны павінны дзейнічаць у нармальным ключы.
"І з гэтым мы пойдзем на з'езд прафсаюзаў. Гэта ваш экзамен перад членамі прафсаюзаў, але часткова і мой экзамен, таму што гэта пераважная большасць маіх выбаршчыкаў", - сказаў Прэзідэнт.
На сустрэчы быў абмеркаваны ўвесь спектр пытанняў, хвалюючых грамадзян, у тым ліку пытанні заработнай платы, сацыяльнай абароны працоўных, аказання дапамогі маладым сем'ям.