Сустрэча са Старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрыем Сянько
- 1
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў 24 студзеня рабочую сустрэчу са Старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрыем Сянько.
Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што, як яго інфармуюць, у 2018 годзе ў рэспубліканскі бюджэт паступіла на трэць больш плацяжоў, кантралюемых ДМК, у параўнанні з 2017 годам. Прэзідэнт пацікавіўся, якія менавіта напрамкі забяспечылі такі прырост. На яго думку, на іх трэба звярнуць большую ўвагу, каб захаваць існуючую дынаміку.
"Вядома, ужо, можа, такімі тэмпамі не будзе прыросту, тым не менш ён павінен быць забяспечаны. У адваротным выпадку навошта нам працаваць?" - спытаў ён.
Аляксандр Лукашэнка таксама пацікавіўся, як беларускае заканадаўства прыводзіцца ў адпаведнасць з Мытным кодэксам Еўразійскага эканамічнага саюза. "І самае галоўнае, ці не памыліліся мы недзе? Калі ўвогуле ацэньваць, то гэты прырост сведчыць аб тым, што мы памылак не дапусцілі, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Але, магчыма, ёсць нейкія пытанні, якія насцярожваюць нас?"
Прэзідэнт закрануў і пытанні, звязаныя з размеркаваннем увазных мытных пошлін паміж краінамі ЕАЭС. "Ці адчувальна тое, што мы падзяліліся з Арменіяй і Кыргызстанам пры іх уступленні ў ЕАЭС сваімі ўвазнымі мытнымі пошлінамі? У бягучым годзе гэты тэрмін заканчваецца. Які аб'ём мы страчвалі і які аб'ём мы можам атрымаць, калі скончыцца перыяд падтрымкі гэтых дзяржаў? Ці зможам мы ў далейшым аказваць такую падтрымку Кыргызстану і Арменіі? Трэба гаварыць адкрыта: яны пазней уступалі ў наш саюз, у іх праблем было больш, ды і праблем у эканоміцы хапала, - заўважыў Аляксандр Лукашэнка. - Яснасць у гэта пытанне ўнесці трэба, паколькі яно будзе абмяркоўвацца ў сярэдзіне года на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў".
Юрый Сянько пацвердзіў, што мінулы год стаў выніковым для беларускай мытні: сабрана плацяжоў амаль на Br9,5 млрд. "Сюды ўваходзяць плацяжы ПДВ, акцызы, вывазныя і ўвазныя пошліны, якія пералічваюцца ў саюзны бюджэт і павінны размяркоўвацца паміж краінамі. Сума, якая паступіла ў саюзны бюджэт, - $600 млн", - удакладніў Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта.