Супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюк пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам "За асабістую мужнасць"
Супрацоўнік Камітэта дзяржаўнай бяспекі старшы лейтэнант Дзмітрый Федасюк пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам "За асабістую мужнасць". Адпаведны Указ падпісаў 2 снежня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Гэтай высокай узнагароды супрацоўнік КДБ удастоены за адвагу і асабістую мужнасць, праяўленыя пры выкананні службовых абавязкаў.

