Стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь назначаны 95 аспірантам
Стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь назначаны 95 аспірантам. Адпаведнае Распараджэнне Аляксандр Лукашэнка падпісаў 26 студзеня.
У ліку аспірантаў прадстаўнікі фізіка-матэматычных, тэхнічных, хімічных, біялагічных, медыцынскіх, аграрных, сацыяльных і гуманітарных навук, навук аб Зямлі. Гэта маладыя перспектыўныя аспіранты, якія выконваюць дысертацыйныя даследаванні па прыярытэтных напрамках навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці. Многія з іх маюць акты аб укараненні атрыманых вынікаў у вытворчасць, лячэбную практыку ўстаноў аховы здароўя, адукацыйны працэс, патэнты на вынаходствы, карысныя мадэлі або станоўчыя рашэнні на выдачу патэнта.
Прыняцце распараджэння з'яўляецца сведчаннем падтрымкі дзяржавай таленавітых аспірантаў, развіцця айчынных навуковых школ і амаладжэння навуковага патэнцыялу краіны.