Створана камісія для выпрацоўкі прапаноў па аптымізацыі дзяржаўных органаў
У Беларусі створана дзяржаўная камісія для выпрацоўкі прапаноў па аптымізацыі структуры, колькасці і функцый дзяржаўных органаў. Адпаведнае распараджэнне падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
Старшыня камісіі – Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Андрэй Кабякоў. Намеснік старшыні камісіі – памочнік Прэзідэнта Беларусі Наталля Пяткевіч. У склад камісіі таксама ўвайшоў шэраг кіраўнікоў дзяржорганаў.
Дзяржаўнай камісіі даручана да 30 снежня 2012 года ўнесці Прэзідэнту адпаведныя прапановы.