Стыпендыі Прэзідэнта назначаны 64 маладым вучоным

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 снежня падпісаў распараджэнне № 241рп "Аб заахвочванні таленавітых маладых вучоных".

    Дакумент накіраваны на заахвочванне і дзяржаўную падтрымку творчай ініцыятывы таленавітых маладых вучоных, умацаванне патэнцыялу айчынных навуковых школ і ўключэнне моладзі ў навуковую дзейнасць.

    У адпаведнасці з распараджэннем назначаны стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 64 маладым вучоным, у тым ліку 3 дактарам навук ва ўзросце да 45 гадоў, 35 кандыдатам навук ва ўзросце да 35 гадоў і 26 маладым вучоным без ступені ва ўзросце да 30 гадоў.

    Сярод іх прадстаўнікі фізіка-матэматычных, тэхнічных, хімічных, біялагічных, медыцынскіх, аграрных, сацыяльных і гуманітарных навук. Маладыя людзі працуюць у рамках прыярытэтных напрамкаў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, паспяхова займаюцца самымі актуальнымі для развіцця названых галін тэмамі. Усе даследаванні і распрацоўкі маюць прыкладны характар.

    Атрыманыя стыпендыятамі вынікі маюць высокую навуковую значнасць, выкарыстоўваюцца ў практычнай дзейнасці і навучальным працэсе, садзейнічаюць сацыяльна-эканамічнаму развіццю Рэспублікі Беларусь.