Старшыня асацыяцыі дружбы "Швейцарыя - Беларусь" узнагароджана ордэнам Францыска Скарыны
Старшыня асацыяцыі дружбы "Швейцарыя - Беларусь" Маргарэт Кінер Нелен узнагароджана ордэнам Францыска Скарыны. Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Гэтай узнагароды Маргарэт Кінер Нелен удастоена за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне дружалюбных адносін і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Швейцарыяй.