Старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік папярэджаны аб няпоўнай службовай адпаведнасці

    Старшыня Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Дворнік за патуранне, дапушчаныя хібы і пралікі ў кадравай рабоце, непрыняцце належных мер па выкананні заканадаўства аб дзяржаўнай службе і барацьбе з карупцыяй папярэджаны аб няпоўнай службовай адпаведнасці. Адпаведнае распараджэнне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 чэрвеня.