Справаздача ўрада, Нацыянальнага банка аб рабоце эканомікі за 2014 год і прагнозе на 2015 год
- 7
Праекты прагнозу, бюджэту і асноўных напрамкаў
грашова-крэдытнай палітыкі на 2015 год павінны быць дапрацаваны і 25 лістапада ў
канчатковым выглядзе прадстаўлены на разгляд Кіраўніка дзяржавы. Такую задачу
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў 11 лістапада ў час справаздачы
ўрада, Нацыянальнага банка аб рабоце эканомікі за 2014 год і прагнозе на будучы
год.
Гаворачы аб рабоце эканомікі за дзевяць месяцаў 2014 года, Прэзідэнт канстатаваў яе рост у цэлым і асноўных яе галін пры валютнай і бюджэтнай збалансаванасці.
"Паступова аднаўляецца рост прамысловай вытворчасці, калі гэта можна назваць аднаўленнем, - 101,2%. З'явілася амаль паўтысячы новых арганізацый у прамысловасці, створана больш як 7 тыс. рабочых месц. Аб'ём інвестыцый у асноўны капітал склаў $15 млрд (гэта 28% валавога ўнутранага прадукту)", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
Паводле слоў Прэзідэнта, атрымана дадатнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі ў суме $660 млн, што значна лепш за паказчык аналагічнага перыяду мінулага года.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што своечасова выконваюцца плацяжы па пагашэнні і абслугоўванні знешняга дзяржаўнага доўгу. У бягучым годзе на гэтыя мэты накіравана $4,5 млрд.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што захоўваюцца бюджэтная дысцыпліна, своечасовае і поўнае выкананне абавязацельстваў бюджэту па выплаце зарплат, пенсій, іншых сацыяльных і першачарговых плацяжоў. "Даходы насельніцтва прыраслі амаль на Br60 трлн, прычым палавіну з іх людзі аднеслі і размясцілі ў нашых банках. Гэта сведчыць аб росце дабрабыту нашых грамадзян і іх даверы да банкаўскай сістэмы", - сказаў Прэзідэнт.
"Але хачу нагадаць усім прысутным, што ў свой час урад, Нацыянальны банк разам з мясцовымі органамі ўлады бралі на сябе канкрэтныя абавязацельствы па выкананні шэрага важнейшых параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця. Прычым самі ж сабе іх вызначалі. Дарэчы, не вельмі высокімі яны былі", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. Ён нагадаў, што сітуацыю з невыкананнем гэтых абавязацельстваў летам разглядалі на спецыяльным пасяджэнні Савета бяспекі, дзе быў распрацаваны план канкрэтных дзеянняў да канца года. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што настаў час разабрацца, наколькі эфектыўнымі аказаліся прынятыя ўрадам і Нацыянальным банкам меры, ці ўсё зроблена ў цэнтры і на месцах, каб вынікі адпавядалі намечанаму.
"Ці ўсе рэзервы выкарыстаны? Лічу, не. Даклады, якія ляжаць у мяне на стале, паказваюць, што ў пасіве - многія застарэлыя балячкі і нявырашаныя праблемы", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.
У першую чаргу Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на існуючыя значныя запасы гатовай прадукцыі на складах прамысловых прадпрыемстваў. "Прычым яны не толькі вышэйшыя за ўстаноўлены самім урадам нарматыў, але і за ўзровень далёка не самага паспяховага мінулага года. У чым справа? Я катэгарычна забараняў работу на склад! І не прымушаў вас гнаць аб'ёмы. Галоўнае - продажы і даходы ад гэтых продажаў!" - сказаў Прэзідэнт.
Сур'ёзную заклапочанасць у Кіраўніка дзяржавы выклікае зніжэнне экспарту такіх важнейшых тавараў, як аўтамабільная, сельскагаспадарчая і бытавая тэхніка, спажывецкія тавары. "У выніку ў знешнім гандлі не дацягваем нават да мінулагодніх паказчыкаў", - канстатаваў Прэзідэнт.
"Кожны год гаворым аб дыверсіфікацыі, а экспартныя патокі па-ранейшаму сканцэнтраваны на традыцыйных рынках, перш за ўсё Расіі, Украіны і Казахстана. Менавіта таму нават невялікія праблемы, якія ўзнікаюць на гэтых рынках, адразу выклікаюць цяжкасці ў нас", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
Сур'ёзнай праблемай з'яўляецца пагаршэнне фінансавага стану прадпрыемстваў. Колькасць стратных вырасла больш як у паўтара раза (з 740 да 1200), а сумы чыстай страты - амаль у два разы: з Br5 трлн да Br9 трлн.
Акрамя таго, застаецца нездавальняючым стан з разлікамі. "Адкуль узяцца прыбытку і так званай абаротцы, калі беларускія прамысловыя прадпрыемствы крэдытуюць сваіх замежных партнёраў! У іх знешняя дэбіторская запазычанасць перасягае знешнюю крэдыторскую. Апераджальнымі тэмпамі накопліваюцца пратэрмінаваныя даўгі нашым прадпрыемствам за пастаўленую прадукцыю. З пачатку года яны выраслі ў 1,7 раза да амаль $600 млн. Пытанне: калі грошы вернуцца ў краіну?" - звярнуўся Кіраўнік дзяржавы да прысутных.
Прэзідэнт звярнуў увагу на павольныя тэмпы і невысокую эфектыўнасць мадэрнізацыі вытворчасці. Паводле яго слоў, аб гэтым сведчаць шматлікія факты правалаў у дрэваапрацоўцы, лёгкай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў і іншых галінах. "Аб гэтым мы неаднаразова гаварылі, але значных зрухаў пакуль няма. Гэта вельмі сур'ёзны мінус у рабоце ўрада. Гэта, калі хочаце, стратэгічны пралік! Пытанне: калі пазбавімся ад такой дрэннай практыкі?" - падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што чакае канкрэтных адказаў на гэтыя і іншыя праблемныя пытанні ад прэм'ер-міністра краіны: "Якія прыняты меры па выпраўленні сітуацыі? Што яшчэ неабходна зрабіць, каб нармальна завяршыць гэты год, забяспечыць устойлівае развіццё эканомікі, рост даходаў насельніцтва і баланс валютнага рынку?"
"Адразу заўважу, што апраўданні, спасылкі на неспрыяльныя знешнія фактары, як "капрызы надвор'я", не прымаюцца. Яны заўсёды былі і будуць. І, дарэчы, мы планавалі сваю работу ў гэтым годзе, улічваючы гэтыя неспрыяльныя ўмовы. Нам трэба працаваць у любых умовах і дасягаць вынікаў, аператыўна рэагаваць на змяненні кан'юнктуры і прымаць рашэнні неадкладна. Вельмі хутка змяняецца свет, і мы не павінны несці страты ад непаваротлівасці і нерашучасці", - падкрэсліў Прэзідэнт.
"Прашу не забываць, што 2015 год завяршае бягучае пяцігоддзе. І нам з вамі на бліжэйшым Усебеларускім сходзе трэба будзе даць справаздачу перад народам за 5 гадоў, адкрыта сказаць грамадству, што абяцалі і што зрабілі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, у сувязі з гэтым і патрабаванні да якасці прагнозу на 2015 год асаблівыя. Ключавыя ўмовы вызначаны. У наступны год Беларусь уваходзіць з узгодненым нафтавым балансам, прымальнымі ўмовамі па пастаўках нафты і газу. У выніку дамоўленасцей па стварэнні ЕАЭС на $1,5 млрд павялічаны даходы бюджэту Беларусі ад пералічэння вывазных мытных пошлін за нафтапрадукты. "Цікава, як гэтыя выгадныя ўмовы ўрад думае рэалізаваць. Ці вырашана канчаткова пытанне кампенсацыі страт ад так званага падатковага манеўру Расіі? На якія колькасныя і якасныя параметры развіцця можна разлічваць у 2015 годзе з улікам рэальна існуючай сітуацыі?" - сказаў Кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да прэм'ер-міністра.
Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў, што неабходна мець дакладнае разуменне таго, як банкаўская сістэма будзе садзейнічаць вырашэнню задач, якія стаяць перад рэальным сектарам эканомікі.
"Адкрыта скажу, вельмі многа нараканняў ад кіраўнікоў прадпрыемстваў, бізнесменаў, простых людзей на непад'ёмна высокія працэнтныя стаўкі па крэдытах", - адзначыў Прэзідэнт. Ён падкрэсліў, што ў сувязі з гэтым чакае адказу ад кіраўніка Нацбанка на пытанне аб даступнасці крэдытных рэсурсаў: "Калі гэта праблема будзе вырашана? Вядома, у гэтай сферы нельга нічога рабіць пагарачыўшыся, але і зацягваць працэс небяспечна. Лічу, што дзейнічаць трэба больш хутка і рашуча".
Прэзідэнт адзначыў, што чакае ад тых, хто выступае, дакладнага адказу на пытанне, наколькі прапануемыя праекты праграмных дакументаў на будучы год, з аднаго боку, рэальна дасягальныя, а з іншага - сапраўды напружаныя як для рэальнага сектара, так і фінансавай сферы.
"Ведаю, што напярэдадні гэтай нарады і ў сродках масавай інфармацыі, і ў нашым грамадстве, зразумела, кімсьці спецыяльна ўзнімаюцца асобныя пытанні, каб пачуць з маіх вуснаў адказы на іх. Некаторыя пытанні аб'ектыўна існуюць, тайн ніякіх няма. Я іх ніколі не рабіў, і мне няма неабходнасці гуляць у нейкія тайны з народам: ад вырашэння эканамічных праблем да кадравых", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
"Я заўсёды загадзя ўсіх папярэджваў: усё будзе залежаць ад таго, як той ці іншы член урада, губернатар, памочнік напружваюцца, працуюць і якія вынікі даюць, - сказаў Прэзідэнт. - Будуць вынікі - будзе работа. Не будзе вынікаў - вы таксама ведаеце, што магчыма".
"Некаторыя міністры дапрацаваліся да таго, што іх дзеці пастаянна жывуць у Злучаных Штатах Амерыкі і вучацца там, а яны рэфармуюць нашу сістэму адукацыі. Зразумела, што будзе ад гэтых рэформ", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы і дадаў, што гэта пытанне да тых, хто абавязаны бачыць гэтыя праблемы, перш за ўсё да Адміністрацыі Прэзідэнта, якая займаецца кадравымі пытаннямі. Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што ён наўскідку сказаў аб праблемах, якія існуюць па кадравых пытаннях.
Прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч далажыў Кіраўніку дзяржавы аб развіцці рэальнага сектара беларускай эканомікі, шляхах пераадолення негатыўных тэндэнцый і прапановах па забеспячэнні збалансаванага развіцця Беларусі ў 2015 годзе. Ён адзначыў, што, нягледзячы на існуючыя недахопы, ёсць усе падставы сцвярджаць, што створаная эканамічная сістэма дэманструе рост і развіццё нават ва ўмовах сур'ёзных і непрадказальных знешніх цяжкасцей. "У 2015 годзе мы прапануем ісці, як і ў папярэднія гады, праграмна-мэтавым метадам. Але мы прапануем у прагнозе ўкараніць новыя падыходы збалансаванага эканамічнага росту, выключыць паўтарэнне памылак, якія, на жаль, былі", - сказаў прэм'ер-міністр.
Адзін з асноўных акцэнтаў Міхаіл Мясніковіч зрабіў на неабходнасці эфектыўнага распараджэння інвестыцыйнымі рэсурсамі. Іх прапануецца пераважна накіроўваць на стварэнне новых вытворчасцей і мадэрнізацыю. На 2015 год ужо складзены ўзгоднены з Нацбанкам валютны баланс бюджэту. Бюджэтныя валютныя расходы ўвязаны з валютнымі даходамі. Урад і Нацбанк будуць працаваць над тым, каб па магчымасці павялічваць аб'ём золатавалютных рэзерваў краіны.
Паводле слоў прэм'ер-міністра, праекты прагнозу і бюджэту на 2015 год сфарміраваны з улікам базавых параметраў Расійскай Федэрацыі як галоўнага гандлёвага партнёра Беларусі. Пры гэтым асноўнымі фактарамі нявызначанасці, якія ў той ці іншай ступені ўплываюць на работу беларускіх прадпрыемстваў і сітуацыю ў эканоміцы ў цэлым, а таксама і на распрацоўку адпаведных прагнозных дакументаў, з'яўляюцца ўзровень цэн на нафту і курс расійскага рубля. У сувязі з гэтым урад сумесна з Нацбанкам падрыхтаваў некалькі сцэнарных разлікаў пры розным курсе расійскага рубля і цэнах на нафту.
Улічваючы рост уваходнай цаны на нафту для беларускіх НПЗ на $100 за тону з-за падатковага манеўру Расіі, прапануецца крыху знізіць у Беларусі акцызы на нафтапрадукты ўнутранага рынку. Гэта забяспечыць даходнасць нафтазаводаў на ўзроўні, дастатковым для рэалізацыі інвестыцыйнай праграмы з улікам прыцягнення імі крэдытных рэсурсаў. У той жа час прапануецца павысіць цэны на паліва ўнутры краіны на 10%.
Аляксандр Лукашэнка жорстка адрэагаваў на гэта, падкрэсліўшы, што павышэння цэн на бензін не будзе.
"Мы прынялі рашэнне наконт бензіну, прывязалі яго да долара. Колькі давялося выцерпець з-за гэтай прывязкі, і вы цяпер для таго, каб "бедныя" нафтаперапрацоўчыя заводы падтрымаць, калі я правільна зразумеў, яшчэ прапануеце ў народа забраць з кішэні грошы праз бензін!" - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
"Шукайце на НПЗ гэтыя грошы - вось вам мой адказ. Калі вы не знойдзеце, а я іх знайду, бедныя будзеце і вы, і яны", - адзначыў Прэзідэнт і дадаў, што гэта датычыцца і банкаў. Аляксандр Лукашэнка даручыў старшыні КДК стварыць групу і праверыць па гэтых крытэрыях нафтаперапрацоўчыя заводы. "І вы ўбачыце, як яны там гаспадараць і якія ў іх там зарплаты, на чым яны раз'язджаюць, дзе жывуць, што будуюць", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
"Ніякага павышэння цэн на бензін не будзе! Мы прывязалі бензін да долара, гэта даволі значная цана для Беларусі, і няхай на гэта не разлічваюць. Няхай шукаюць гэтыя грошы на НПЗ і на продажах на знешнім рынку. Трэба гэтыя рычагі задзейнічаць, а не простыя: узялі цэны павысілі. Гэта і дурань можа! Для гэтага і ўрад не патрэбны! Таму ніякага штучнага павышэння цэн на нафтапрадукты ў Беларусі не будзе!" - падкрэсліў Прэзідэнт.
У праекце бюджэту прадугледжаны дадатковыя сродкі на стымуляванне экспарту ў 2015 годзе. Істотны ўклад у эфектыўны экспарт плануецца атрымаць ад мадэрнізаваных у 2014 годзе вытворчых магутнасцей. Паводле даных урада, істотны рост экспарту чакаецца ў дрэваапрацоўцы, вытворчасці чорных металаў, цэментнай прамысловасці, гарбарна-абутковай галіне, па шыннай прадукцыі, у фармацэўтыцы. Экспарт інавацыйнай прадукцыі ў 2015 годзе павінен перасягнуць $10 млрд і скласці 125% да задання пяцігодкі.
Прэм'ер-міністр далажыў аб планах па скарачэнні ўзроўню складскіх запасаў на прадпрыемствах, зніжэнні знешняй дэбіторскай запазычанасці. Улічваючы высокія экспартныя рызыкі, у 2015 годзе прапануецца асаблівую ўвагу ўдзяліць аптымізацыі імпарту.
У дакладзе Міхаіла Мясніковіча размова таксама ішла аб ключавых пытаннях развіцця галін эканомікі, існуючых недахопах і шляхах іх устаранення.
"Я не ўтойваў, што для мяне цяпер праблема нумар адзін, улічваючы формулу "кадры вырашаюць усё", - сфарміраваць да пачатку года баяздольны склад урада. Я не кажу, што трэба ўсіх разагнаць. Можа, і вы яшчэ з гэтым урадам можаце не толькі патроны падносіць, але і "кулямёт" у руках трымаць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да Міхаіла Мясніковіча.
Прэзідэнт адзначыў, што ўрад на бягучы год сам вызначаў і браў на сябе адказнасць за выкананне асноўных параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця з іх паквартальнай разбіўкай. Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, якія рэзультаты па выніках дзевяці месяцаў. Прэм'ер-міністр прызнаў, што на гэты момант запланаваныя паказчыкі ў большасці сваёй не выконваюцца.
У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка справядліва заўважыў, што планы на 2015 год, зыходзячы з вынікаў работы ў 2014-м, таксама можна паставіць пад сумненне. "Я што, павінен сказаць: "Малайцы, дзейнічайце"? Улічваючы, што правалены гэты год, дзе гарантыя, што будзе выкананы будучы год? Пытанне ўжо ў мяне недаверу да таго, што вы гаворыце. У цэлым недаверу да ўрада", - падкрэсліў беларускі лідар.
Прэзідэнт упэўнены, што цяжкасці з экспартам прадукцыі неабходна шукаць перш за ўсё не ў знешніх абставінах, а ў рабоце саміх прадпрыемстваў і адпаведных галін. У сувязі з гэтым абавязковым патрабаваннем з'яўляецца павышэнне якасці і зніжэнне сабекошту выпускаемай прадукцыі, скарачэнне выдаткаў, актыўная маркетынгавая палітыка і стратэгія пашырэння тавараў на знешніх рынках.
Старшыня Камітэта дзяржкантролю Леанід Анфімаў у сваім дакладзе пацвердзіў, што выкананне асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця правалена не зыходзячы з нейкіх аб'ектыўных прычын, абумоўленых, напрыклад, негатыўнымі тэндэнцыямі ў сусветнай эканоміцы, а перш за ўсё ад неарганізаванасці, непаваротлівасці, марнатраўства, а недзе з-за лішняй самаўпэўненасці пры прыняцці кіраўніцкіх рашэнняў.
Леанід Анфімаў выказаў даволі вялікую долю крытыкі ў сувязі з сітуацыяй з запасамі гатовай прадукцыі на складах і ўзроўнем дэбіторскай запазычанасці. Няма чаканай аддачы і ад шэрага маштабных праектаў, якія не былі рэалізаваны ва ўстаноўленыя тэрміны. "Адным з галоўных паказчыкаў прагнозу на наступны год павінен быць паказчык рэалізаванай прадукцыі, прыведзены да паступіўшай выручкі за адпушчаны тавар. Так, трэба і ВУП таксама бачыць, як развіваюцца прамысловасць і вёска, але ўсё гэта мёртва і абстрактна без сустрэчнага таварнаму патоку грашовага", - адзначыў старшыня КДК.
Паводле слоў Леаніда Анфімава, шмат недахопаў і ў сферы грашова-крэдытнай палітыкі, востра абазначыўся разрыў паміж рэальным сектарам эканомікі і банкаўскай сістэмай краіны.
На нарадзе выступілі таксама старшыня праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова, міністр фінансаў Уладзімір Амарын.
Памочнік Прэзідэнта, старшыня міжведамаснай камісіі па бяспецы ў эканамiчнай сферы Кірыл Руды даў ацэнку прагнознага сцэнарыя развіцця краіны ў 2015 годзе, прадстаўленага ўрадам і Нацбанкам.
Прэзідэнт Беларусі запатрабаваў разабрацца з расходамі ў банкаўскай сферы і аптымізаваць іх. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "Банкі жыруюць! Прыцягваемыя рэсурсы банкі бяруць пад 20%, а потым перапрадаюць гэтыя грошы на 15-20% даражэй. А банкіры яшчэ кажуць - дык нам гэтага мала, каб банкі нармальна функцыянавалі".
Звяртаючыся да кіраўніка Нацбанка Надзеі Ермаковай, Аляксандр Лукашэнка заявіў: "Каб не было больш размоў наконт таго, што вы там жыруеце разам з банкамі, давайце дамовімся так. Я, напрыклад, формулу кажу. Ваша зарплата павінна быць блізкая да зарплаты прэм'ер-міністра. Усе астатнія павінны быць выбудаваны, як ва ўрадзе. Хто не хоча працаваць - звальняйцеся адразу. Тое ж самае па расходах усіх банкаў, пачынаючы ад вас і заканчваючы іншымі. Абыдзецеся двума аўтамабілямі ў Нацбанку - значыць, два легкавыя аўтамабілі. Сёння гэта нятанна, тым больш такія цэны на бензін. Забеспячэнне, зарплата, праграмнае забеспячэнне, без якога не абысціся - асабіста зацвердзіце кожнаму. Усё астатняе зняць. І асабіста мне далажыце сваю пазіцыю, не ўзгадняючы ні з якімі банкамі".
"Усіх падстрыгчы пад адзін грэбень, - запатрабаваў Прэзідэнт. - І тады, калі і дрэнна будзе, мы народу зможам растлумачыць. Дрэнна? Дрэнна ўсім. Гэта не малаважнае пытанне. Як аказваецца, яно ў 15-17% выліваецца пры кошце крэдытных рэсурсаў нашых банкаў. Не гледзячы ні на беларускія банкі, ні на расійскія, ні на замежныя, усіх падстрыгчы пад адзін грэбень".
Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў фінансаваць толькі акупныя праекты. Ён перасцярог ад укладвання грошай у неакупныя праекты. "Ніякіх асабістых сувязей і міжбанкаўскага крэдытавання! Трэба паглядзець, каму і якія банкі выдзяляюць грошы. Вельмі цікавая карціна атрымаецца. Вось і ўвесь рынак, і ўся канкурэнцыя", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
У час нарады Прэзідэнт цікавіўся работай як абласных цэнтраў, так і канкрэтных прадпрыемстваў, патрабуючы аб'ектыўнай інфармацыі аб паказчыках работы за 9 месяцаў.
Падводзячы вынікі абмеркавання, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што 25 лістапада яму павінны быць прадстаўлены дапрацаваныя з улікам канцэптуальных і канкрэтных абмеркаванняў праекты асноўных дакументаў развіцця краіны на 2015 год.
"Патрэбны дакументы для работы ў будучым годзе, дзе галоўнае - захаваць той узровень дабрабыту і функцыянавання нашай дзяржавы, які дасягнуты на сённяшні дзень. З маленькім-маленькім плюсам, каб была дынаміка. Калі будзе больш, калі нам дазволяць абставіны, і знешнія перш за ўсё, гэта будзе плюс", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
"Нягледзячы на тое, што 2015-ы - палітычны год, будзем зыходзіць з рэалій, - запатрабаваў Прэзідэнт. - Нам галоўнае захаваць той узровень, які ёсць на сённяшні дзень. Ніякіх абяцанняў пад выбары, ніякіх выплат пад выбары быць не павінна! Таму што ў гэтых умовах, калі ўвесь свет у рэцэсіі, мы не расхлябаемся, калі павыкідваем грошы. І не трэба людзей падманваць".
"І ніякіх празмернасцей - няхай гэта народ пачуе! Купляць народ за пустыя грошы не трэба, таму што гэта выльецца адразу ж пасля выбараў у страшную сітуацыю. Трэба зыходзіць з таго, як ёсць у эканоміцы", - дадаў Кіраўнік дзяржавы.
Гаворачы аб інвестыцыйных праектах, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў іх павінны быць уключаны толькі беларускія прадпрыемствы, якія могуць пастаўляць тую ці іншую прадукцыю пад інвестыцыі.
"І гэта трэба рабіць з заўтрашняга дня, не з паслязаўтрашняга. Калі трэба - падпрацаваць нарматыўна-прававую базу, калі не - прымайце рашэнне ва ўрадзе", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
"Можам вырабляць станок у Беларусі - беларускі станок павінен стаяць", - падкрэсліў Прэзідэнт.
У якасці прыкладу Аляксандр Лукашэнка прывёў будаўніцтва атамнай электрастанцыі, адзначыўшы, што пры яе ўзвядзенні павінны быць максімальна задзейнічаны беларускія складнікі. "Гэта інвестыцыі ў памеры $10 млрд, гэта нашы грошы, якія мы пазычылі ў Расіі, і яны павінны пайсці ў нашу эканоміку. Наш метал, наш цэмент, наш пясок, гравій, шчэбень і ўсё, што толькі можна. Плюс напружваць трэба прамысловасць, прадпрыемствы, каб яны пад атамную станцыю, наколькі гэта магчыма, таму што аб'ект сур'ёзны, выраблялі камплектуючыя, запасныя часткі, агрэгаты", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. Ён дадаў, што гэта датычыцца рэалізацыі ўсіх інвестпраектаў.
Прэзідэнт звярнуў увагу на праблему неўстаноўленага абсталявання: "Не дай бог, да канца года мне даложаць праваахоўныя органы, што недзе закуплена абсталяванне і яно валяецца на складзе!" Аляксандр Лукашэнка даручыў узяць гэта пытанне пад кантроль генеральнаму пракурору і старшыні КДК.
Звяртаючыся да кіраўнікоў прадпрыемстваў, Прэзідэнт падкрэсліў, што патрабуе ад іх поўнай аддачы ў рабоце. "Калі яны не пачнуць паказваць дынаміку ў гэтыя два апошнія месяцы, ні аднаго кіраўніка не застанецца!" - папярэдзіў Кіраўнік дзяржавы.
"І выплачваць трэба не якія-небудзь дапамогі на прадпрыемствах, а зарплату. Зарабіў грошы - атрымай, не зарабіў - ніякай зарплаты быць не павінна, ніякіх выплат. Толькі заработная плата. Заработная плата - гэта заробленыя грошы", - дадаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу абараняць айчыннага вытворцу. "Якія вы будзеце шукаць метады і шляхі, а іх шмат, каб падтрымаць айчыннага вытворцу, гэта ваша пытанне. Але літаральна з заўтрашняга дня Міністэрства гандлю, губернатары і мэр Мінска разам са старшынёй ДМК прыміце самыя рашучыя меры па абароне ўласнага таваравытворцы, пачынаючы ад гандлю і заканчваючы мытнай граніцай. Сядайце і думайце, як вы абароніце ўласнага таваравытворцу. Ніякіх спасылак быць не павінна, што ў нас абавязацельствы ў Мытным саюзе, Еўразійскім саюзе. Свой таваравытворца павінен быць абаронены", - падкрэсліў Прэзідэнт.
"Вы дапрацаваліся да таго, што тавары, якія вырабляюцца ў нас сёння, неканкурэнтаздольныя з імпартам на ўнутраным рынку. Мы тэлевізары перасталі прадаваць, халадзільнікі не прадаём. Ну і што мы запатрабуем з кіраўніка гэтага прадпрыемства? Так, яго, можа, даўно пара замяніць, калі такая сітуацыя на прадпрыемстве. Але ён скажа: а чаму вы нават свой уласны рынак не абаранілі?" - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
"І вы ўсе падладжваецеся пад знешнюю кан'юнктуру, пад тое, што ў вас агульны рынак з Расіяй, Украінай", - сказаў Прэзідэнт. Ён дадаў, што Расія ў выпадку неабходнасці абараняе інтарэсы ўласных таваравытворцаў. "Вазьміце іх стаўленне да "БелДжы". Колькі яны мусолілі нам мазгі! Не, кітайскія аўтамабілі вы выпускаць не будзеце, таму што яны пойдуць на наш рынак. Ну, дык гэта ж не супярэчыць нашым дамоўленасцям у МС і Еўразійскім саюзе. Не, не будзеце! А цяпер? Мала таго, што ў іх былі адкрыты такія прадпрыемствы, яны не гледзячы ні на нас, ні на Казахстан адкрываюць у Расіі кітайскія вытворчасці", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
"Чаму ж мы не знайшлі механізм абароны нашых прадпрыемстваў? Чаму аддалі свой рынак? Ідзём у Эміраты, яшчэ некуды, у Манголію, М'янму, у В'етнам, а свой рынак аддалі! Гэта што, не пытанні ўраду?" - дадаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка закрануў тэму будаўніцтва, адзначыўшы, што ў будучым годзе трэба завяршыць узвядзенне аб'ектаў, якія знаходзяцца ў высокай ступені гатоўнасці. "Ніякіх новых аб'ектаў сацыяльна-культурнага і іншага прызначэння быць не павінна! І нават трэба паглядзець па аб'ектах вытворчага прызначэння. Без чаго можам абысціся - трэба абысціся, трэба загрузіць тое, што мы мадэрнізавалі і пабудавалі. Гэта галоўная задача губернатараў і ўрада - загрузіць і атрымаць максімальны эфект ад таго, што пабудавана", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што чакае дадатковай інфармацыі і кансультацый наконт новага дэкрэта аб адказнасці і правах кіруючых работнікаў.
"Мы павінны яго ўвесці ў дзеянне з 1 студзеня, але ў снежні ён павінен легчы на стол кожнаму кіраўніку, і ў ім будзе прапісана: вось яго правы ў адносінах да падначаленых на прадпрыемстве, а вось яго абавязкі. Крок улева, крок управа гэтага кіраўніка, чытай губернатара, старшыні райвыканкама, члена ўрада, прэм'ер-міністра, - немінучая гібель! Але для таго каб не загінуць, у яго павінны быць рычагі ўздзеяння на той калектыў, які яму падначальваецца", - сказаў Кіраўнік дзяржавы. У той жа час ён папярэдзіў, што пры яго распрацоўцы "чыноўнік не павінен бачыць сябе".
"Вы павінны пакласці мне на стол даступны для разумення дэкрэт, які прадастаўляе выключныя правы кіраўнікам прадпрыемстваў і ўсёй вертыкалі ўлады і прадугледжвае іх вельмі строгую адказнасць. У адваротным выпадку ніякай выканальніцкай дысцыпліны не будзе і ўсе гэтыя нашы праекты, аб якіх мы гаварылі, будуць пахаваны пад бюракратыю і нашу з вамі бяздзейнасць", - падвёў вынікі Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.