Спачуванне родным і блізкім дзяржаўнага дзеяча Беларусі Аляксандра Якабсона
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім дзяржаўнага дзеяча Беларусі Аляксандра Якабсона.
"Прыміце спачуванні ў сувязі са смерцю вядомага дзяржаўнага дзеяча Рэспублікі Беларусь, увесь жыццёвы шлях якога - яскравы прыклад служэння народу і Айчыне", - гаворыцца ў спачуванні.
"Пайшоў з жыцця чалавек выдатных прафесійных якасцей, духоўных і маральных прынцыпаў, што пацвярджаюць шматлікія дзяржаўныя ўзнагароды, - адзначыў Прэзідэнт. - Будаўнік па адукацыі і па прызванні, ён прайшоў суровую школу жыцця, атрымаўшы стальную савецкую загартоўку. Заўсёды быў патрабавальным і дасведчаным кіраўніком, фундаментальна выбудоўваў вытворчыя і кіраўніцкія працэсы, абапіраючыся ў сваёй рабоце на закон, справядлівасць і дысцыпліну. Яго ўклад у станаўленне суверэннай Беларусі, забеспячэнне яе нацыянальнай бяспекі немагчыма пераацаніць".
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што пры гэтым Аляксандр Якабсон заставаўся простым і сціплым чалавекам. "Светлая памяць аб ім заўсёды будзе жыць у нашых сэрцах", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Серафімавіч Якабсон працаваў на розных дзяржаўных пасадах. У тым ліку быў старшынёй Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, Старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю, памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - галоўным інспектарам па г.Мінску.