Спачуванне Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Уладзіміру Пуціну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў самыя шчырыя спачуванні Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну ў сувязі з серыяй варварскіх тэрактаў у Дагестане, ахвярамі якіх сталі вартавыя правапарадку і мірныя жыхары.

    "Рашуча асуджаем бесчалавечныя напады на рэлігійныя аб'екты, мэтай якіх было запалохаць людзей, пасеяць паніку і недавер адзін да аднаго, парушыць міжканфесійны мір і згоду, якія існавалі стагоддзямі ў дружалюбным Дагестане", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што ўсе вінаватыя ва ўчыненні гэтага цяжкага злачынства будуць устаноўлены і панясуць заслужанае пакаранне.

    "У гэты складаны час жадаю мужнасці і стойкасці родным і блізкім загінулых, каб перажыць незаменную страту, а таксама хутчэйшага выздараўлення пацярпелым", - гаворыцца ў спачуванні.