Спачуванні Прэзідэнту Бангладэш і Прэзідэнту Італіі ў сувязі з ахвярамі тэракта ў горадзе Дака

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Народнай Рэспублікі Бангладэш Абдулу Хаміду і Прэзідэнту Італьянскай Рэспублікі Серджыа Матарэла, родным і блізкім загінулых у выніку тэракта ў горадзе Дака.

    "Масавае забойства мірных грамадзян падкрэслівае нечалавечую сутнасць і беспрынцыповасць заказчыкаў і выканаўцаў тэракта. Беларусь заўсёды будзе разам з Бангладэш і сусветнай супольнасцю ў процістаянні экстрэмізму і барацьбе з праявамі тэрарызму", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка ў спачуванні Абдулу Хаміду.

    У спачуванні Серджыа Матарэла гаворыцца, што ў Беларусі з глыбокім болем успрынялі трагічнае паведамленне аб гібелі ў выніку тэрарыстычнай атакі невінаватых людзей, сярод якіх грамадзяне Італіі.