Спачуванне ў сувязі з крушэннем ваеннага самалёта ва Украіне
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне ў сувязі са шматлікімі ахвярамі ў выніку крушэння ваеннага самалёта, на борце якога знаходзіліся лётчыкі і курсанты Харкаўскага нацыянальнага ўніверсітэта Паветраных Сіл імя І.Кажадуба.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэта паведамленне ў Беларусі ўспрынята з вялікім смуткам і болем. "Ад усяго беларускага народа і сябе асабіста выказваю шчырыя спачуванні і словы падтрымкі брацкаму народу Украіны, родным і блізкім загінулых", - гаворыцца ў спачуванні.