Спачуванне ў сувязі са смерцю народнай артысткі РСФСР Ірыны Скобцавай

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне ў сувязі са смерцю народнай артысткі РСФСР Ірыны Скобцавай.

    "Ірына Канстанцінаўна пражыла багатае творчае жыццё, пакінула яркі след у гісторыі савецкага і расійскага тэатра і кінематографа", - гаворыцца ў спачуванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што прафесіяналізм і ўнікальная выканальніцкая манера далі магчымасць Ірыне Скобцавай сыграць сотні запамінальных роляў, якія сталі прыкладам высокага майстэрства. "Светлая памяць аб гэтым цудоўным чалавеку назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.