Спачуванне ў сувязі са смерцю народнага артыста РСФСР Андрэя Мягкова
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне ў сувязі са смерцю народнага артыста РСФСР Андрэя Мягкова.
"Пайшоў з жыцця выдатны акцёр, творчы шлях якога пакінуў яркі след у сучасным мастацтве, сапраўдны патрыёт, адданы нацыянальнай культуры сваёй краіны", - гаворыцца ў спачуванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што шматлікія вобразы, створаныя Андрэем Мягковым на сцэне і ў кіно, здабылі ўсенародную любоў гледачоў ад Брэста да Уладзівастока. "Светлая памяць аб гэтым цудоўным чалавеку заўсёды будзе жыць у нашых сэрцах", - падкрэсліў беларускі лідар.