Спачуванне ў сувязі са смерцю Героя Сацыялістычнай Працы Аляксандра Слабады
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім Героя Сацыялістычнай Працы Аляксандра Іванавіча Слабады.
"Пайшоў з жыцця чалавек вялікай асабістай мужнасці, нязломнай волі, які стаў прыкладам беззапаветнага служэння сваёй краіне, свайму народу. З гонарам прайшоўшы выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны, Аляксандр Іванавіч унёс значны ўклад у развіццё аграпрапрамысловага комплексу БССР і станаўленне маладой беларускай дзяржавы. Яго сіла духу, упартасць у дасягненні мэты, прынцыповасць і цвёрдасць характару дастойныя шчырай удзячнасці і глыбокай павагі нашчадкаў. Светлая памяць аб ім заўсёды будзе жыць у нашых сэрцах", - гаворыцца ў спачуванні.