Спачуванне ў сувязі са смерцю заслужанага трэнера СССР Віктара Ціханава

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным, блізкім і калегам заслужанага трэнера СССР Віктара Ціханава ў сувязі з яго смерцю.

    "Віктар Васільевіч увайшоў у гісторыю нашага хакея як адзін з выдатных айчынных трэнераў, якія прынеслі СССР славу вядучай спартыўнай дзяржавы свету, - гаворыцца ў спачуванні. - Імя Віктара Васільевіча Ціханава для многіх пакаленняў стала сімвалам вялікай славы і непераможнасці айчыннага хакея".

    "Мы высока цанілі Віктара Васільевіча за надзвычайны талент і адданасць сваёй справе, чыя нястомная энергія, вопыт і майстэрства садзейнічалі ўмацаванню спартыўных сувязей паміж нашымі краінамі. Светлая памяць пра Віктара Васільевіча Ціханава ніколі не згасне ў нашых сэрцах", - адзначыў Прэзідэнт.