Спачуванне ў сувязі са смерцю Прэзідэнта Узбекістана Іслама Карымава

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сувязі са смерцю Прэзідэнта Узбекістана Іслама Карымава накіраваў спачуванне Старшыні Сената Олій Мажліса Нігмаціла Юлдашаву, усяму беларускаму народу гэтай краіны, а таксама сям'і і блізкім памерлага.

    У спачуванні адзначаецца, што ў Беларусі з глыбокім смуткам успрынялі горкае паведамленне аб смерці Прэзідэнта Узбекістана.

    "Пайшоў з жыцця бліскучы лідар, які прысвяціў сябе служэнню свайму народу і дзяржаве. Суграмадзяне і сябры па ўсім свеце будуць помніць Іслама Абдуганіевіча як выдатнага палітычнага і грамадскага дзеяча, чыё імя непарыўна звязана са станаўленнем незалежнага Узбекістана", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.