Спачуванне ў сувязі са смерцю польскага рэжысёра Анджэя Вайды

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю польскага рэжысёра Анджэя Вайды яго ўдаве Крысціне Захватовіч.

    "У Беларусі яго добра ведалі як аднаго з заснавальнікаў і вядучых прадстаўнікоў польскай кінематаграфічнай школы, чалавека з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй", - гаворыцца ў спачуванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што фільмы Анджэя Вайды вымушаюць гледачоў розных пакаленняў па-іншаму глядзець на свет і шукаць адказы на адвечныя пытанні, а творчасць рэжысёра стала неад'емнай часткай скарбніцы еўрапейскага кіно.