Спачуванне ў сувязі са смерцю народнай артысткі СССР Алены Абразцовай
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў
спачуванне родным, блізкім і калегам народнай артысткі СССР Алены Абразцовай у
сувязі з яе смерцю.
Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, у Беларусі Алену Абразцову ведалі і высока цанілі за вялікі талент. "Творчасць Алены Васільеўны пакінула яркі след у гісторыі опернай сцэны. Яна была выдатнай спявачкай, мела голас непаўторнай сілы і прыгажосці, яе творчасць стала сапраўдным культурным здабыткам усяго свету. Дзякуючы яркаму таленту і вялізнай асабістай чароўнасці ёй удалося заваяваць мноства паклоннікаў у розных краінах свету", - гаворыцца ў спачуванні.