Спачуванне ў сувязі са смерцю народнай артысткі РСФСР Людмілы Івановай

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сувязі са смерцю народнай артысткі РСФСР Людмілы Івановай накіраваў спачуванне яе родным і блізкім.

    "Пайшла з жыцця таленавітая і ўсенародна любімая актрыса, шчыры і абаяльны чалавек", - гаворыцца ў спачуванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Людміла Іванова пражыла багатае творчае жыццё, пакінула яркі след у гісторыі савецкага і расійскага тэатра і кінематографа. "На беларускай зямлі любяць і высока цэняць яе творчасць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.