Спачуванне ў сувязі са смерцю народнага артыста СССР Эльдара Разанава

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным, блізкім і калегам народнага артыста СССР Эльдара Разанава ў сувязі з яго смерцю.

    "Эльдар Аляксандравіч пакінуў яркі след у гісторыі савецкага і расійскага кінематографа як выдатны рэжысёр і майстар камедыйнага жанру. Яго творы заваявалі сэрцы многіх пакаленняў гледачоў сваёй мудрасцю і добрым гумарам, - гаворыцца ў спачуванні. – Творчасць Эльдара Аляксандравіча добра ведалі і высока цанілі ў Беларусі, гледачы заўсёды з нецярпеннем чакалі яго новых фільмаў".

    Светлая памяць аб Эльдару Разанаве назаўсёды захаваецца ў нашых сэрцах, сказаў Прэзідэнт Беларусі.