Спачуванне ў сувязі са смерцю народнага артыста СССР Алега Табакова

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнага артыста СССР Алега Табакова.

    "Пайшоў з жыцця ўсенародна любімы артыст, таленавіты рэжысёр і педагог, шчыры і абаяльны чалавек", - гаворыцца ў спачуванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Алег Табакоў пражыў багатае творчае жыццё, пакінуў яркі след у гісторыі савецкага і расійскага тэатра і кіно. "Прыроджаная інтэлігентнасць, прафесіяналізм і ўнікальная выканальніцкая манера далі магчымасць яму сыграць сотні запамінальных роляў, якія сталі прыкладам высокага мастацтва. На беларускай зямлі творчасць Алега Паўлавіча Табакова добра ведаюць і любяць. Светлая памяць аб гэтым цудоўным чалавеку назаўсёды захаваецца ў нашых сэрцах", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.