Спачуванне ў сувязі са смерцю Мікалая Лазавіка

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні родным і блізкім былога сакратара Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалая Лазавіка.

    "Мікалай Іванавіч пражыў дастойнае жыццё. Праявіў сябе як сапраўдны прафесіянал сваёй справы, адданы закону і Айчыне, - гаворыцца ў спачуванні. - Больш як 15 гадоў свайго жыцця ён аддаў Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў. На займаемай пасадзе ўнёс значны ўклад ва ўмацаванне і ўдасканаленне прававой асновы і прынцыпаў нацыянальнай выбарчай сістэмы".

    "Светлая памяць аб Мікалаю Іванавічу з удзячнасцю за яго нястомную працу на карысць народа і дзяржавы назаўсёды захаваецца ў нашых сэрцах, а жыццёвы шлях стане прыкладам высокіх маральных якасцей і адказнага стаўлення да справы", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.