Спачуванне ў сувязі са смерцю Яўгена Прымакова

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Яўгена Прымакова яго родным і блізкім.

    "Пайшоў з жыцця чалавек, з імем якога звязана цэлая эпоха сучаснай расійскай гісторыі. Яўген Максімавіч аддаваў усе свае сілы станаўленню новай Расіі, павышэнню яе аўтарытэту і ўплыву на міжнароднай арэне, - гаворыцца ў спачуванні. - Беларусы ведаюць і цэняць яго як чалавека, які ўнёс важкі ўклад у станаўленне і развіццё беларуска-расійскіх інтэграцыйных працэсаў як залогу стабільнасці і працвітання нашых дзяржаў".