Спачуванне ў сувязі са смерцю Яўгена Еўтушэнкі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім Яўгена Еўтушэнкі ў сувязі са смерцю паэта.
"Паэт і празаік, рэжысёр і акцёр, публіцыст і грамадскі дзеяч - Яўген Аляксандравіч пражыў насычанае яркімі падзеямі жыццё, дасягнуў сапраўдных прафесійных вышынь і заслужыў шчырую любоў і прызнанне шматлікіх паклоннікаў", - гаворыцца ў спачуванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што творчасць Яўгена Еўтушэнкі вызначалася жанравай разнастайнасцю, актуальнасцю, прастатой і даступнасцю.
"Ён быў прыкладам адданасці сваё справе і мастацтву, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Адыход яго з жыцця - незаменная страта для сусветнай культуры".