Спачуванне ў сувязі са смерцю былога Прэзідэнта Балгарыі Жэлю Жэлева

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Рэспублікі Балгарыя  Росену Плеўнеліеву і балгарскаму народу ў сувязі са смерцю былога Прэзідэнта Балгарыі Жэлю Жэлева.

    Былы Прэзідэнт Балгарыі Жэлю Жэлеў памёр 30 студзеня ва ўзросце 79 гадоў. У сувязі з гэтым у Балгарыі 1 лютага аб'яўлена нацыянальная жалоба.