Спачуванне ў сувязі са смерцю беларускага цяжкаатлета Аляксандра Курловіча

    Прэзідэнт Беларусі, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім двухразовага алімпійскага чэмпіёна па цяжкай атлетыцы, заслужанага майстра спорту СССР, заслужанага работніка фізічнай культуры і спорту Беларусі Аляксандра Курловіча.

    "Прыміце мае самыя глыбокія спачуванні ў сувязі з адыходам з жыцця выдатнага атлета і цудоўнага чалавека", - гаворыцца ў спачуванні.

    Прэзідэнт падкрэсліў, што Аляксандр Курловіч упісаў яркія старонкі ў гісторыю алімпійскага руху, праслаўляючы Беларусь на міжнародных спаборніцтвах. "Уладальнік 12 сусветных рэкордаў, чалавек велізарнага таленту, сілы волі і шчодрай душы Аляксандр Мікалаевіч пасля завяршэння кар'еры прысвяціў сваё жыццё развіццю спорту і прапагандзе алімпійскіх ідэалаў сярод падрастаючага пакалення", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.