Спачуванне ў сувязі са смерцю акадэміка НАН Беларусі Ігната Антонава

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным, блізкім і калегам акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ігната Антонава ў сувязі са смерцю гэтага выдатнага вучонага, народнага ўрача Беларусі, ганаровага грамадзяніна Мінска і Віцебска, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны.

    "Ігнат Пятровіч усё сваё жыццё прысвяціў развіццю фундаментальнай і прыкладной медыцынскай навукі. З яго імем непарыўна звязаны выдатныя айчынныя навуковыя дасягненні ў галіне неўралогіі і нейрахірургіі. Ён няспынна працаваў і дзяліўся сваім вопытам з вучнямі, сярод якіх больш за 60 дактароў і кандыдатаў медыцынскіх навук," - гаворыцца ў спачуванні.

    "У асобе Ігната Пятровіча беларуская медыцына страціла таленавітага вучонага, аўтарытэтнага кіраўніка і цудоўнага чалавека", - адзначыў Прэзідэнт.