Спачуванне Старшыні КНР Сі Цзіньпіну ў сувязі з ахвярамі паводак у Кітаі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну ў сувязі з чалавечымі ахвярамі ў выніку паводак.

    "У Рэспубліцы Беларусь з сумам і трывогай успрынялі паведамленне аб чалавечых ахвярах і разбуральных наступствах, выкліканых моцнымі дажджамі і паводкамі ў Кітаі", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    "Ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказваю шчырыя спачуванні сем'ям загінулых, перадаю словы падтрымкі ўсім пацярпелым у выніку стыхійнага бедства, а таксама жадаю хутчэйшага аднаўлення пацярпелых раёнаў і вяртання да прывычнага ладу жыцця", - гаворыцца ў спачуванні.