Спачуванне Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну ў сувязі са шматлікімі чалавечымі ахвярамі ў выніку землетрасення ў правінцыі Ганьсу.

    "У Беларусі глыбока ўзрушаны весткай аб разбуральным землетрасенні ў правінцыі Ганьсу, якое забрала мноства чалавечых жыццяў, - гаворыцца ў спачуванні. - Прашу прыняць шчырыя спачуванні і перадаць словы спагады і падтрымкі сем'ям загінулых".

    Кіраўнік беларускай дзяржавы пажадаў пацярпелым найхутчэйшага выздараўлення, а кітайскаму народу - мужнасці і сіл у пераадоленні трагічных наступстваў катастрофы.