Спачуванне Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну ў сувязі з крушэннем самалёта ў Гуансі-Чжуанскім аўтаномным раёне Кітая.

    "У Рэспубліцы Беларусь з болем і глыбокім смуткам успрынялі вестку аб крушэнні пасажырскага самалёта ў Гуансі-Чжуанскім аўтаномным раёне Кітайскай Народнай Рэспублікі, што забрала жыцці вялікай колькасці людзей", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. 

    Кіраўнік дзяржавы ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Старшыні КНР, родным і блізкім загінулых, а таксама ўсяму кітайскаму народу.