Спачуванне Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну, родным і блізкім загінулых у выніку землетрасення на востраве Тайвань.

    "З глыбокім болем успрынята ў Рэспубліцы Беларусь паведамленне аб землетрасенні на востраве Тайвань, якое прывяло да чалавечых ахвяр і разбурэнняў", - гаворыцца ў спачуванні.

    Аляксандр Лукашэнка таксама перадаў пажаданні хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.