Спачуванне родным і блізкім пісьменніка, кіраўніка Расійскага дзіцячага фонду Альберта Ліханава

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім пісьменніка, старшыні Расійскага дзіцячага фонду, прэзідэнта Міжнароднай асацыяцыі дзіцячых фондаў Альберта Ліханава.

    "Прыміце шчырыя спачуванні ў сувязі са смерцю вядомага пісьменніка і грамадскага дзеяча Альберта Анатольевіча Ліханава, - гаворыцца ў спачуванні. - Пайшоў таленавіты вучоны і педагог, унікальны літаратар і неабыякавы чалавек, які ўсё сваё жыццё прысвяціў асвеце, дабрачыннасці і абароне дзяцінства".

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Альберт Ліханаў быў шчырым сябрам Беларусі, унёс неацэнны ўклад ва ўмацаванне супрацоўніцтва і ўзаемаразумення паміж народамі Беларусі і Расіі.

    "Светлая памяць аб ім заўсёды будзе жыць у нашых cэрцах", - адзначыў Прэзідэнт.