Спачуванне родным і блізкім народнай артысткі РСФСР Ірыны Мірашнічэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнай артысткі РСФСР Ірыны Мірашнічэнка.
"Пайшла з жыцця таленавітая актрыса, любімая многімі пакаленнямі гледачоў. Створаныя Ірынай Пятроўнай выдатныя вобразы пакінулі яркі след у гісторыі савецкага і расійскага тэатра і кінематографа", - гаворыцца ў спачуванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што светлая памяць пра Ірыну Мірашнічэнка назаўсёды будзе жыць у нашых сэрцах.