Спачуванне родным і блізкім народнай артысткі БССР Ірыны Савельевай
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім народнай артысткі БССР Ірыны Савельевай у сувязі з яе смерцю.
"Свой лёс яна звязала з харэаграфічным мастацтвам, прысвяціўшы яму ўсе душэўныя сілы. Вобразы, створаныя ёю на сцэне, пакаралі публіку глыбінёй і сілай характару", - гаворыцца ў спачуванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Ірына Савельева выхавала некалькі пакаленняў таленавітых артыстаў, якія сёння ўносяць важкі ўклад у захаванне і развіццё лепшых дасягненняў нацыянальнай культуры. "Светлая памяць аб Ірыне Мікалаеўне назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.