Спачуванне родным і блізкім народнага артыста СССР Уладзіміра Навумава

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнага артыста СССР Уладзіміра Навумава.

    "Пайшоў з жыцця таленавіты рэжысёр і сцэнарыст. Яго творчасць стала неацэнным укладам у развіццё савецкага і расійскага кінематографа, атрымала ўсенародную любоў і павагу калег", - гаворыцца ў спачуванні.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі Уладзіміра Навумава высока цанілі і паважалі за высокае прафесійнае майстэрства і адданасць справе. "Светлая памяць аб ім заўсёды будзе жыць у нашых сэрцах", - адзначыў беларускі лідар.