Спачуванне родным і блізкім народнага артыста Беларусі Міхаіла Казінца

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім народнага артыста Беларусі Міхаіла Казінца ў сувязі са смерцю вядомага дырыжора.

    "Свой лёс ён звязаў з захаваннем і развіццём лепшых традыцый нацыянальнага музычнага мастацтва, зрабіў велізарны ўклад ва ўзбагачэнне беларускіх духоўных каштоўнасцей", - гаворыцца ў спачуванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што творчая дзейнасць Міхаіла Казінца стала прыкладам для маладых артыстаў і сапраўдным гонарам Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя І.Жыновіча.

    "Светлая памяць аб ім назаўсёды захаваецца ў нашых сэрцах", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.