Спачуванне родным і блізкім народнага артыста Беларусі Міхаіла Дрынеўскага

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім народнага артыста Беларусі Міхаіла Дрынеўскага.

    "Прыміце мае спачуванні ў сувязі са смерцю вядомага дырыжора, мастацкага кіраўніка ўнікальнага калектыву - Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча, народнага артыста Беларусі Міхаіла Паўлавіча Дрынеўскага, - гаворыцца ў спачуванні. - Яркім талентам і шматгадовай працай ён заслужыў сапраўдную павагу калег і прызнанне публікі. Сваімі ведамі і майстэрствам шчодра дзяліўся з моладдзю, выхаваў не адно пакаленне таленавітых музыкантаў".

    Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Міхаіл Дрынеўскі дасягнуў прафесійных вышынь і ўнёс вялікі ўклад у развіццё нацыянальнай культуры, яго імя стала сімвалам цэлай эпохі ў айчынным харавым мастацтве. "Светлая памяць аб ім назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах", - адзначыў Прэзідэнт.