Спачуванне родным і блізкім Героя Савецкага Саюза Васіля Мічурына

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў шчырыя спачуванні родным і блізкім Героя Савецкага Саюза Васіля Мічурына.

    "Пайшоў з жыцця чалавек вялікай асабістай мужнасці, непахіснай стойкасці, сапраўдны патрыёт сваёй Айчыны. Васіль Сяргеевіч - яркі прадстаўнік пакалення герояў-пераможцаў. Яго жыццё - прыклад самаадданага служэння сваёй краіне і народу, вернасці высокім грамадзянскім каштоўнасцям і ідэалам, маральным прынцыпам", - гаворыцца ў спачуванні.

    "Светлая памяць пра яго заўсёды будзе жыць у нашых сэрцах", - падкрэсліў беларускі лідар.