Спачуванне родным і блізкім былога першага сакратара ЦК Кампартыі Беларусі Яфрэма Сакалова

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім былога першага сакратара Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі Яфрэма Сакалова.

    "Прыміце шчырыя спачуванні ў сувязі са смерцю сапраўднага грамадзяніна і патрыёта, чый жыццёвы і працоўны шлях - прыклад служэння Айчыне, - адзначыў Прэзідэнт Беларусі. - Пайшоў з жыцця чалавек высокіх духоўных і маральных прынцыпаў. Ён працаваў на карысць краіны і народа і заслужана ўдастоены высокага звання Героя Сацыялістычнай Працы".

    У спачуванні гаворыцца, што Яфрэм Сакалоў з таго легендарнага пакалення, якое пасля вайны паднімала Беларусь з руін, закладвала фундамент сучаснай беларускай прамысловасці і сельскай гаспадаркі, развівала навуку, культуру і адукацыю.

    "Светлая памяць аб ім заўсёды будзе жыць у нашых сэрцах", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.