Спачуванне родным і блізкім Анатоля Малафеева

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім Анатоля Малафеева ў сувязі з яго смерцю.

    "Анатоль Аляксандравіч пражыў дастойнае і яркае жыццё. Як выдатны дзяржаўны дзеяч, аўтарытэтны кіраўнік, вопытны гаспадарнік, сапраўдны патрыёт сваёй краіны ён унёс важкі асабісты ўклад у станаўленне беларускай дзяржаўнасці, фарміраванне нацыянальнага заканадаўства, развіццё айчыннай эканомікі", - гаворыцца ў спачуванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўласцівыя Анатолю Малафееву высокі прафесіяналізм, пачуццё абавязку, прынцыповасць і прыстойнасць здабылі яму заслужаныя прызнанне і павагу.

    "Светлая памяць аб гэтым цудоўным чалавеку назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.