Спачуванне родным і блізкім Амана Тулеева
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім Амана Тулеева.
"Прыміце шчырыя спачуванні ў сувязі са смерцю вядомага дзяржаўнага і палітычнага дзеяча Тулеева Амана Гуміравіча, - гаворыцца ў спачуванні. - Пайшоў з жыцця сапраўдны патрыёт, прафесіянал, чалавек вялікай душы, які кіраваў Кемераўскай вобласцю ў няпросты час. У сваёй працы ён заўсёды ў аснову ставіў інтарэсы Кузбаса, чым па праву атрымаў прызнанне і павагу як у рэгіёне, так і далёка за яго межамі.
Светлая памяць пра Амана Гуміравіча і яго справы захаваецца ў нашых сэрцах".