Спачуванне родным і блізкім Аляксандра Лапацентава

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім Аляксандра Лапацентава.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што з жыцця пайшоў чалавек, імя якога стала легендай у гісторыі нашай незалежнасці. Аляксандр Лапацентаў - таленавіты кіраўнік, адданы сваёй справе працаўнік стварыў і больш за 40 гадоў узначальваў сваю "Радзіму" - усе гэтыя гады самы ўзорны калгас у краіне. Стаў для ўсіх прыкладам дбайнага гаспадара, які шчыра клапаціўся пра людзей, шчодра дзяліўся вопытам з калегамі, працаваў на вынік дзеля ўсеагульнага дабрыбыту, падкрэсліў Прэзідэнт.

    Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, адыход з жыцця Аляксандра Лапацентава стаў вялікай стратай для сям'і, калектыву і краіны.

    Памяць аб сапраўдным патрыёце сваёй Айчыны, мужным чалавеку з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй і яго працоўным подзвігу назаўсёды застанецца ў сэрцах беларусаў, канстатаваў Кіраўнік дзяржавы.