Спачуванне Прэзідэнту Злучаных Штатаў Амерыкі Бараку Абаме

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Злучаных Штатаў Амерыкі Бараку Абаме, родным і блізкім загінулых у выніку трагедыі ў горадзе Арланда.

    "Рэспубліка Беларусь рашуча асуджае тэрарызм і любыя праявы нянавісці, непахісна выступае супраць гэтых злачынстваў", - гаворыцца ў спачуванні.