Спачуванне Прэзідэнту Венесуэлы Нікаласу Мадуру

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Венесуэлы Нікаласу Мадуру ў сувязі з чалавечымі ахвярамі ў выніку стыхійнага бедства ў штаце Арагуа.

    "З пачуццём вялікага смутку ў Беларусі даведаліся аб чалавечых ахвярах у выніку жахлівага стыхійнага бедства ў горадзе Тэхерыяс штата Арагуа", - гаворыцца ў спачуванні.

    У гэты цяжкі для Венесуэлы час Кіраўнік беларускай дзяржавы ад імя сваіх суайчыннікаў і сябе асабіста адрасаваў словы спагады і падтрымкі сем'ям загінулых і прапаўшых без вестак, а таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення і пераадолення наступстваў разбуральнай стыхіі ўсім пацярпелым.