Спачуванне Прэзідэнту Турцыі ў сувязі з тэрактам у Стамбуле
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні Прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Таіпу Эрдагану, родным і блізкім загінулых у выніку тэракта ў Стамбуле.
Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што паведамленне аб нападзенні ў навагоднюю ноч на мірных грамадзян у Стамбуле, якое прывяло да шматлікіх ахвяр, вельмі ўсхвалявала беларусаў. "Шакіруюць цынізм і жорсткасць учыненага злачынства", - гаворыцца ў спачуванні.
"Забойства людзей і запужванне грамадства не могуць быць сродкам дасягнення ніякіх мэт. Тое, што адбылося ў Стамбуле, пацвярджае - у цывілізаваным грамадстве няма месца радыкальным групоўкам і іх ідэалогіі. Такія злачынствы патрабуюць рашучай і салідарнай рэакцыі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Ён запэўніў, што Беларусь была і застаецца разам з Турцыяй у справе барацьбы з тэрарызмам.