Спачуванне Прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Таіпу Эрдагану
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Таіпу Эрдагану, родным і блізкім загінулых і пацярпелых, а таксама ўсяму народу Турцыі ў сувязі са шматлікімі чалавечымі ахвярамі ў выніку тэрарыстычнага акта ў горадзе Суруч.