Спачуванне Прэзідэнту Турэцкай Рэспублікі Рэджэпу Таіпу Эрдагану
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў шчырыя спачуванні Прэзідэнту Турэцкай Рэспублікі Рэджэпу Таіпу Эрдагану, родным і блізкім загінулых у выніку тэрарыстычнага акта ў Анкары, а таксама словы падтрымкі ўсяму турэцкаму народу.
"У Рэспубліцы Беларусь з глыбокім болем і смуткам успрынялі паведамленне аб другім за апошні месяц жахлівым тэрарыстычным акце ў сталіцы Турцыі, у выніку якога загінула і пацярпела вялікая колькасць людзей", - гаворыцца ў спачуванні.