Спачуванне Прэзідэнту Турэцкай Рэспублікі Рэджэпу Таіпу Эрдагану

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў глыбокія спачуванні і словы падтрымкі Прэзідэнту Турэцкай Рэспублікі Рэджэпу Таіпу Эрдагану, родным і блізкім загінулых і пацярпелых у выніку тэрарыстычнага акта ў сталіцы Турцыі Анкары, а таксама ўсяму турэцкаму народу.

    "Беларусь рашуча і безумоўна асуджае гэтыя бесчалавечныя дзеянні і спадзяецца на хуткае пакаранне ўсіх звязаных з гэтым тэрактам злачынцаў", - гаворыцца ў спачуванні.